Тыдзень роднай мовы
З 19 верасня 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Разанцаўская сярэдняя школа” пачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”.
Беларускае слова – такое пяшчотнае, мілагучнае – не проста гучала, а звінела, прыцягвала і зачароўвала. Першы дзень быў напоўнены разнастайнымі, цікавымі сустрэчамі, віктарынамі, якія раскрылі ўсё багацце і самабытнасць нацыянальнай культуры.
Дзверы расчыніў школьны этнаграфічны музей “Спадчына”, дзе вучні змаглі дакрануцца да тых рэчаў, якія выйшлі з ужытку. Мы яшчэ раз далучыліся да нашай невычэрпнай крыніцы – фальклору. “Беражліва захоўвайце нашу спадчыну, нашу роднае слова!”, “Давайце размаўляць па-беларуску!” – заклікалі дзяўчаты.
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!” дазволіла значна пашырыць слоўнікавы запас вучняў. Былі распрацаваны памяткі “Вучымся размаўляць па-беларуску”.
Вучняў захапіла акцыя “Збяром букет любімых слоў”.





